Спадчына: Козыр Уладзімір Сямёнавіч
Панядзелак, 17 Кастрычнік 2022 15:38
25 кастрычніка 1922 г. — 100 гадоў з дня нарадження Уладзіміра Сямёнавіча Козыра (1922–?), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Уладзімір Сямёнавіч Козыр нарадзіўся 25 кастрычніка 1922 г. у в. Вялікая Аляксандраўка Херсонскага павета Адэскай губерні (цяпер — г. п. Вялікая Аляксандраўка Берыслаўскага раёна Херсонскай вобласці). У час Вялікай Айчыннай вайны яго бацька быў адным з арганізатараў партызанскага руху, расстраляны нямецкімі акупантамі ў г. Паўлаградзе. Тая ж доля спасцігла маці і брата. Выратавацца ад пераследаванняў акупантаў удалося толькі самаму малодшаму брату Уладзіміра.